PDF

Официальный бортовой журнал авиакомпании «Belavia»
Аудитория — более 4 000 000 человек в год

 

Рамантыка мінскіх дворыкаў

Мінск не толькі строгі і стрыманы «горад шырокіх праспектаў», але і вялікі рамантык. ОnAir пераканаўся ў гэтым падчас шпацыру па панадворках і вулачках цэнтра ў кампаніі гісторыка і экскурсавода Паўла Каралёва.
Тэкст: Ірына Юдзіна
Фота: Ганна Іванова
Сустрэчы, растанні і каленка Незнаёмкі
Дзе: Міхайлаўскі сквер

Мінск з яго архітэктурай сталінскага ампіру ўспрымаецца як сур’ёзны горад, дзе каханню не месца. Але насамрэч гэта вельмі рамантычны персанаж. І ўсё, што стваралася і захоўвалася тут, зроблена сілай любові. Падчас экскурсіі з «АРТ-вандроўняй» мы неаднойчы ў гэтым пераканаемся.

Пешаходная экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў» пачынаецца ў Міхайлаўскім скверы. І вось чаму менавіта тут.
«Зусім блізка адсюль чыгуначны вакзал, — пачынае Павел. — Насамрэч рамантычнае месца. Нехта сустракае, нехта праважае. Але больш падрабязна пагаворым пра гэты сквер, які ў 1930-я гады атрымаў назву Міхайлаўскі. Справа ў тым, што побач знаходзілася жаночая гімназія Лізаветы Рэйман. Будынак захаваўся, сучасны адрас — вуліца Кірава, 5. А на Падгорнай, сёння гэта вуліца Карла Маркса, была мужчынская гімназія. На месцы, дзе зараз сквер, прызначалі сустрэчы дзяўчатам, сюды прыходзілі пасля заняткаў».

Сёння гарадскія рамантыкі сустракаюцца ля скульптуры «Незнаёмка». Яе аўтар Уладзімір Жбанаў расказваў, што гераіню сваю ён выдумаў і не трэба шукаць прататыпаў. А нарадзілася задума спантанна, пасля эмацыйнай гутаркі з жонкай. «Паводле легенды, калі нежанаты чалавек прысядзе каля „Незнаёмкі“ і патрэ яе каленку, то хутка знойдзе каханую. Але я ўжо жанаты, так што не буду дакранацца», — жартуе Павел.
Фабрыка-кухня і «не» хатнім абедам
Дзе: сквер Эдварда Вайніловіча

Год таму імем Эдварда Вайніловіча ў Мінску быў названы сквер ля касцёла Святых Сымона і Алены. Яго яшчэ называюць Чырвоны касцёл.

«Вядома, што менавіта Эдвард Вайніловіч ахвяраваў грошы на будоўлю касцёла. І тут зноў сіла любові. Так ён захаваў памяць аб сваіх дзецях, якія памерлі», — узгадвае гісторыю стварэння касцёла экскурсавод.
У глыбіні сквера часткова захаваўся будынак 1936 года. Гэта прыклад архітэктуры ў стылі канструктывізма. Сёння тут вялікая будоўля. Абяцаюць, што пасля рэканструкцыі будынку вернуць першапачатковае аблічча. Паглядзім…

«Калісьці тут была фабрыка-кухня. І гэтая ўстанова неўзабаве стала выпрабаваннем для любові, — інтрыгуе Павел. — Кожны дзень мінская фабрыка-кухня рыхтавала каля 65 тысяч абедаў! Іх развазілі па прадпрыемствах. Па сутнасці, гэта першая спроба зрабіць рэстараны быстрага харчавання, ці фаст-фуд. Яшчэ ў 1920-х гадах аб’яўлена вайна прымусам, хатнім абедам і наогул мяшчанскім звычкам. А ўсё дзеля таго, каб людзі не адрываліся ад калектыву. Таму і ўвечары замест таго, каб есцi дома, мусілі ісці на фабрыку-кухню. Але, як бачым, традыцыйны інстытут сям'і вытрымаў усе гэтыя перагіны».
Уладзімір Маякоўскі і няшчаснае каханне
Дзе: Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага (вул. Валадарскага, 5)

Калі патрапіце ва ўнутраны панадворак тэатра імя Горкага, звярніце ўвагу на цагляныя сцены будынка. Яны захаваліся з той пары, калі тут была Харальная сінагога. Будынак не аднойчы змяняў прызначэнне. У 1925 годзе гэта быў кінатэатр «Культура», куды публіка хадзіла паслухаць, як чытае свае вершы галоўны паэт рэвалюцыі - Уладзімір Маякоўскі.

«Памятаеце: „…если звезды зажигают — значит — это кому-нибудь нужно?“? Дык вось, гэты вядомы верш Маякоўскі напісаў, калі закахаўся ў мінчанку Соф’ю Шамардзіну. У 1926 годзе паэт прыехаў выступіць на сваёй паэтычнай імпрэзе, яны сустрэліся. Але Соф’я ўжо звязала лёс з Язэпам Адамовічам, ён быў старшынёй Савету народных камісараў».
Двое супраць усіх
Дзе: вул. Валадарскага, 2

Адзін з самых вядомых будынкаў на вуліцы Валадарскага — Пішчалаўскі замак, дзе і сёння знаходзіцца турма. Здавалася б, тут ужо дакладна не да рамантыкі. Але не…

«Цікава прыгадаць гісторыю кахання аднаго з лідэраў БНР Тамаша Грыба і актрысы Паўліны Мядзёлкі, — распавядае Павел, пакуль мы крочым па вуліцы Валадарскага. — У турме яны аказаліся за беларускую справу. Ёсць успаміны, дзе Мядзёлка піша, што ёй прыходзілася выдумляць, как пабачыць каханага. Да прыкладу, заняволеным дазволілі наведаць касцёл ці царкву. Мядзёлка спачатку схадзіла ў царкву, а на другі дзень — просіцца ў касцел. Калі запыталіся, якой яна веры, адказала, што пойдзе туды, дзе ёсць Бог. І, дарэчы, у касцёле ўсё ж такі сустрэча адбылася. Але разам яны былі нядоўгі час. Хутка Грыб апынуўся за мяжой, а Мядзёлка засталася ў савецкай Беларусі».
Рамантыка ціхага цэнтра
Дзе: вулiцы Рэвалюцыйная и Камсамольская

Адзін з самых вядомых будынкаў на вуліцы Валадарскага — Пішчалаўскі замак, дзе і сёння знаходзіцца турма. Здавалася б, тут ужо дакладна не да рамантыкі. Але не…

«Цікава прыгадаць гісторыю кахання аднаго з лідэраў БНР Тамаша Грыба і актрысы Паўліны Мядзёлкі, — распавядае Павел, пакуль мы крочым па вуліцы Валадарскага. — У турме яны аказаліся за беларускую справу. Ёсць успаміны, дзе Мядзёлка піша, што ёй прыходзілася выдумляць, как пабачыць каханага. Да прыкладу, заняволеным дазволілі наведаць касцёл ці царкву. Мядзёлка спачатку схадзіла ў царкву, а на другі дзень — просіцца ў касцел. Калі запыталіся, якой яна веры, адказала, што пойдзе туды, дзе ёсць Бог. І, дарэчы, у касцёле ўсё ж такі сустрэча адбылася. Але разам яны былі нядоўгі час. Хутка Грыб апынуўся за мяжой, а Мядзёлка засталася ў савецкай Беларусі».